Консульская абарона грамадзян ЕС у Беларусі
Вы з'яўляецеся грамадзянінам ЕС і маеце патрэбу ў консульскай абароне ў Беларусі?
У Беларусі 16 дзяржаў-членаў ЕС маюць пастаянныя пасольствы/консульствы, а 11 – не.
Вы з'яўляецеся грамадзянінам ЕС і маеце патрэбу ў консульскай абароне ў Беларусі?
- Вы можаце звязацца з Вашым пасольствам/консульствам/ганаровым консулам, якія могуць прадаставіць Вам консульскую абарону.
- Калі ў Вашай краіне, якая з'яўляецца членам ЕС, няма пастаяннага пасольства/консульства/ганаровага консула, здольнага прадаставіць консульскую абарону ў Беларусі, Вы можаце звярнуцца па консульскую абарону ў іншую дзяржаву-член ЕС, спасылаючыся на існаванне канкрэтных дамоўленасцяў датычна Вашай консульскай абароны, калі Вы з дзяржавы ЕС, не прадстаўленай у Беларусі, але ў дачыненні да якой ёсць адпаведныя дамоўленасці/пагадненні.
У цэлым любы грамадзянін ЕС за мяжой, чыя ўласная дзяржава не мае мясцовага прадстаўніцтва, мае права атрымаць консульскую абарону ад дыпламатычных альбо консульскіх органаў любой іншай дзяржавы-члена ЕС. У гэтым выпадку грамадзяне ЕС маюць права карыстацца консульскай абаронай на тых жа ўмовах, што і грамадзяне гэтай іншай дзяржавы-члена ЕС.
У дакуменце ніжэй Вы можаце знайсці кантактныя дадзеныя пасольстваў/консульстваў/ганаровых консулаў краін-членаў ЕС, якія могуць прадаставіць консульскую абарону, а таксама існуючыя дамоўленасці паміж дзяржавамі-членамі ЕС аб консульскай абароне ў Беларусі.
Звярніце ўвагу, што Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі не можа аказваць прамую консульскую дапамогу.
Як грамадзянін ЕС Вы можаце зрабіць простыя крокі, каб павысіць эфектыўнасць консульскай абароны, напрыклад:
- Выконваць рэкамендацыі па паездках, распаўсюджаныя Міністэрствам замежных спраў Вашай краіны.
- Знаходзячыся за мяжой, зарэгістравацца ў сваім пасольстве альбо консульстве і/альбо праз спецыяльныя платформы, калі гэта прымяняльна.
- Таксама рэкамендуецца захоўваць электронныя копіі Вашых праязных дакументаў, застрахаваць сваю паездку ці захаваць кантактныя дадзеныя для крызісных сітуацый.
Дадатковую інфармацыю пра консульскую абарону можна знайсці на спецыяльных старонках сайтаў Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, Еўрапейскай камісіі і Савета ЕС.
Экстранныя падарожныя дакументы ЕС
Грамадзяне ЕС, чый пашпарт або падарожны дакумент згублены, скрадзены або знішчаны ў краіне па-за межамі ЕС, дзе іх дзяржава-член ЕС не мае амбасады або консульства, маюць права атрымаць экстранны падарожны дакумент ЕС ад любой іншай дзяржавы-члена ЕС, прадстаўленай у гэтай краіне.
Экстранны падарожны дакумент ЕС выдаецца для адной паездкі ў дзяржаву-член ЕС, грамадзянствам або месцам жыхарства якой з'яўляецца ўладальнік, або, у выключных выпадках, у іншы пункт прызначэння (напрыклад, у суседнюю краіну, дзе ёсць амбасада або консульства краіны ўладальніка дакумента).
Экстранны падарожны дакумент ЕС дзейнічае крыху даўжэй за тэрмін, неабходны для завяршэння паездкі, для якой ён выдадзены. Звычайна тэрмін дзеяння не перавышае 15 каляндарных дзён. Асобам, якія атрымліваюць экстранны падарожны дакумент ЕС, настойліва рэкамендуецца завяршыць паездку як мага хутчэй, прытрымлівацца ўсіх рэкамендацый консульства або амбасады адносна найлепшага маршруту і неадкладна падаць заяву на атрыманне звычайнага падарожнага дакумента. Экстранны падарожны дакумент ЕС павінен быць вернуты пасля прыбыцця ў канчатковы пункт прызначэння.
Грамадзяне ЕС, якім патрэбны экстранны падарожны дакумент ЕС, павінны падаць заяву ў амбасаду або консульства дзяржавы-члена ЕС. Экстранны падарожны дакумент ЕС будзе выдадзены пасля пацвярджэння грамадзянства і асобы заяўніка непрадстаўленай у краіне падачы заяўкі дзяржавай-членам ЕС, грамадзянствам якой валодае грамадзянін ЕС, якому патрэбны такі дакумент. У звычайных выпадках выдача не павінна займаць больш за сем працоўных дзён.
Дзяржавы-члены таксама могуць выдаваць экстранны падарожны дакумент ЕС іншым асобам, напрыклад, уласным грамадзянам або членам сем'яў грамадзян ЕС, якія ўжо пражываюць у ЕС. Калі экстранны падарожны дакумент ЕС выдаецца асобе, якая не з'яўляецца грамадзянінам ЕС, можа спатрэбіцца віза.
Дадатковая інфармацыя