Кіраўнікі дыпламатычных місій ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і Швейцарыі сустрэліся са сваякамі палітвязняў
Учора ў Мінску кіраўнікі дыпламатычных місій краін-членаў ЕС, а таксама ЗША, Вялікабрытаніі і Швейцарыі сустрэліся з членамі сем’яў беларускіх палітвязняў. Па стане на 20 кастрычніка 2021 года праваабаронцы прызналі палітвязнямі ў Беларусі 812 чалавек. Паведамляецца, што некаторыя з іх набылі сур’ёзныя ці небяспечныя для жыцця захворванні альбо церпяць асабліва жорсткае абыходжанне за кратамі. Трансатлантычная супольнасць нацый працягвае заклікаць да неадкладнага вызвалення ўсіх адвольна затрыманых у Беларусі асоб, у тым ліку палітычных зняволеных. #StandWithBelarus