Праграма наведвання інстытутаў ЕС: падайце заяўку на ўдзел у 2025 годзе
У рамках праграмы арганізуюцца індывідуальныя азнаямляльныя візіты ў Брусэль для сустрэч з прадстаўнікамі Еўрапейскага парламента, Еўрапейскай камісіі, іншых інстытутаў ЕС. Праграма кожнага ўдзельніка ўключае як індывідуальныя, так і сумесныя сустрэчы і мерапрыемствы з іншымі ўдзельнікамі EUVP.
Як правіла, удзельнікі маюць завершаную ўніверсітэцкую адукацыю альбо прайшлі сувымерную падрыхтоўку і ўжо маюць некалькі гадоў прафесійнага досведу. Патрабуюцца базавыя веды пра інстытуты ЕС, а таксама валоданне англійскай альбо французскай мовай, дастатковае для актыўнага ўдзелу ў сустрэчах.
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія праваабаронцы, эколагі, прафсаюзныя дзеячы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Перавага аддаецца кандыдатам ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў.
Кожны азнаямляльны візіт плануецца індывідуальна, адпаведна прафесійным інтарэсам удзельніка. Звычайна азнаямляльны візіт у рамках EUVP адбываецца ў Брусель і доўжыцца пяць дзён. Часам дадаюцца дні для наведвання Страсбурга.
Праграма ажыццяўлецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ЕС да абароны персанальных дадзеных.
Па дадатковую інфармацыю завітайце на сайт EUVP і азнаёмцеся з 10 парадамі аб тым, як падрыхтавацца да візіту ў рамках праграмы
Каб падаць заяўку на ўдзел, запоўніце тры бланкі, размешчаныя ніжэй, і дашліце іх электроннай поштай у Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі (delegation-belarus-press@eeas.europa.eu) да 25 сакавіка 2024 года з наступнай пазнакай у тэматычным радку: Application for EUVP 2025.
- Заяўка на ўдзел
- Рэзюмэ
- Мэты візіту
Форма "Мэты візіту" дапамагае камандзе спланаваць індывідуальную праграму для кожнага удзельніка ў адпаведнасці з яго прафесійнымі задачамі і інтарэсамі. Каб індывідуальна распрацаваная праграма адпавядала мэце вашага візіту і вашым прафесійным інтарэсам, апішыце вашу бягучую прафесійную дзейнасць; тэмы, звязаныя з ЕС, якія вы хочаце вывучыць; тэмы і пытанні, якія вы хочаце абмеркаваць; а таксама зрабіце рэалістычны пералік пажаданых сустрэч.
Адабраныя кандыдаты будуць адпаведна праінфармаваныя ў другой палове 2024 года і тады абяруць даты сваіх азнаямляльных візітаў у ЕС са спісу дат у 2025 годзе, які ім будзе прапанаваны.
Калі ласка, звярніце ўвагу на тое, што няпоўныя заяўкі разглядацца не будуць, і на тое, што мы будзем мець магчымасць звязацца толькі з адабранымі кандыдатамі.