#OrangeTheWorld in Belarus
Гэта штогадовая міжнародная кампанія, якая пачынаецца 25 лістапада, у Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын, і працягваецца да 10 снежня – Міжнароднага дня правоў чалавека.
Гвалт у адносінах да жанчын і дзяўчат пакідае адбітак на ўсіх грамадствах. Факты шакуюць. У ЕС і ва ўсім свеце кожная трэцяя жанчына рабілася ахвярай фізічнага альбо сэксуальнага гвалту, у тым ліку здзеклівага абыходжання, дамаганняў, згвалтаванняў, сэксуальнай эксплуатацыі, калечання палавых органаў, прымусовага шлюбу, фемініцыду. Ціхі адчай – гэта тое, з чым даводзіцца жыць многім жанчынам і дзяўчатам. Іх абарона і спыненне гвалту ў адносінах да жанчын азначае больш, чым імкненне да гендарнай роўнасці. Гэта азначае забеспячэнне базавых правоў чалавека. Гэта азначае тэрміновае прыцягненне вінаватых да адказнасці.
Сёлета ЕС далучыўся да Стамбульскай канвенцыі, што стала важным крокам наперад у ператварэнне Еўропы ў больш бяспечнае месца для жанчын і дзяўчат.