Заява ЕС адносна нядаўняга вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі 08.07.2026
Мы вітаем нядаўняе вызваленне 28 палітычных зняволеных у Беларусі, аднак па-ранейшаму занепакоеныя лёсам як мінімум 863 палітычных зняволеных (паводле дадзеных Праваабарончага цэнтра «Вясна»), якія ўсё яшчэ несправядліва ўтрымліваюцца у жахлівых умовах, ізаляваныя ад сваіх сем'яў і адвакатаў, падвяргаюцца жорсткаму абыходжанню і катаванням, а таксама пазбаўлены доступу да неабходнай медыцынскай дапамогі.
Мы таксама занепакоеныя новымі затрыманнямі і паўторнымі арыштамі, а таксама абмежаваннямі правоў і свабод тых, хто быў вызвалены.
Мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і рашуча асуджаем працяг пераследу і кампанію запалохвання ўсіх слаёў беларускага грамадства, у тым ліку праваабаронцаў, журналістаў, незалежных прафсаюзных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і асобаў, якія належаць да нацыянальных меншасцяў, з боку рэжыму ў Беларусі.
У сувязі з гэтым мы зноў заклікаем улады неадкладна і без умоў вызваліць усіх палітычных зняволеных у Беларусі, забяспечыць іх поўную рэабілітацыю і спыніць рэпрэсіі.
Да гэтай заявы далучыліся наступныя краіны: Албанія, Андора, Боснія і Герцагавіна, Ліхтэнштэйн, Малдова, Манака, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія, Сан-Марына, Украіна і Злучанае Каралеўства.