Падарожжы па Еўропе пасля разгортвання Сістэмы ўезду/выезду (EES)

Ужо неўзабаве: памежны кантроль для паездак па Еўропе будзе спрошчаны і аўтаматызаваны
Еўрапейская сістэма ўезду/выезду — гэта памежны кантроль для грамадзян краін, якія не ўваходзяць у ЕС, і якія здзяйсняюць кароткатэрміновыя паездкі ў Шэнгенскую прастору, што складаецца з 29 еўрапейскіх краін.
Гэта спосаб зрабіць падарожжы ў Еўропу больш эфектыўнымі і бяспечнымі. Новая сістэма ўезду/выезду пачне працаваць 12 кастрычніка 2025 года. Гэта азначае, што з гэтай даты пачнецца збор дадзеных у пунктах пропуску краін-удзельніц, і чакаецца, што Сістэма ўезду і выезду (EES) будзе разгорнутая напоўніцу да 10 красавіка 2026 года.
Гл. падрабязнасці на афіцыйнай старонцы, прысвечанай Сістэме ўезду і выезду.
Што такое Сістэма ўезду/выезду?
Краіны Шэнгенскай прасторы, у якіх жывуць 450 мільёнаў чалавек, адмянілі пашпартны і памежны кантроль на сваіх унутраных межах, стварыўшы прастору свабоднага перамяшчэння для грамадзян, жыхароў і наведвальнікаў гэтых краін. Сістэма ўезду/выезду (EES) — гэта аптымізаваная сістэма ўпраўлення межамі Еўрапейскага і Шэнгенскай прасторы.
Перайдзіце па спасылцы, каб даведацца больш пра Шэнгенскую прастору.
Для каго прызначаецца Сістэма ўезду і выезду (EES)?
Сістэма ўезду/выезду прызначана для грамадзян краін, якія не ўваходзяць у ЕС, і якія ажыццяўляюць кароткатэрміновыя паездкі ў краіны Шэнгенскай прасторы. Але ёсць і выключэнні.
Перайдзіце па спасылцы на афіцыйную старонку Сістэмы ўезду і выезду (EES), каб азнаёміцца з поўным спісам выключэнняў.
Як працуе Сістэма ўезду/выезду (EES)?
З 12 кастрычніка 2025 года паступова, на працягу шасці месяцаў, 29 краін Еўропы будуць разгортваць Сістэму ўезду і выезду (EES) — аўтаматызаваную сістэму кіравання межамі. Выкарыстанне аўтаматызаванай сістэмы дазволіць паступова адмяніць прастаўленне штампаў у пашпарты вандроўнікаў і зробіць перасячэнне межаў больш зручным і хуткім.
Калі ў Вас біяметрычны пашпарт, Вы зможаце афармляць уезд/выезд хутчэй праз выкарыстанне сістэмы самаабслугоўвання (калі такая будзе ў выбраным Вамі пункце перасячэння мяжы).
У Cістэме ўезду/выезду (EES) будуць захоўвацца розныя біяметрычныя ідэнтыфікатары ў залежнасці ад таго, ці патрэбная Вам для падарожжа ў еўрапейскія краіны, што яе выкарыстоўваюць, кароткатэрміновая віза. Калі Вы падарожнічаеце на падставе кароткатэрміновай візы, то сістэма будзе захоўваць толькі Ваша партрэтнае фота, бо Вашы адбіткі пальцаў ужо былі ўнесеныя пры падачы заяўкі на візу.
Калі Вы ўпершыню прыбудзеце на памежны пераход пасля запуску Cістэмы ўезду і выезду (EES), супрацоўнікі пашпартнага кантролю адскануюць Вашы адбіткі пальцаў або зробяць Ваша партрэтнае фота. Гэтая інфармацыя будзе запісана ў лічбавы файл. Працэс можна будзе паскорыць, калі вы зарэгіструеце некаторыя са сваіх дадзеных самастойна да пашпартнага кантролю. Вы можаце зрабіць гэта пры дапамозе спецыяльнага абсталявання («сістэмы самаабслугоўвання»), калі яно даступнае ў вашым пункце перасячэння мяжы, і (альбо) праз мабільны дадатак, калі такі будзе даступны ў краіне прыбыцця або адпраўлення. У любым з вышэйпералічаных выпадкаў потым вы сустрэнецеся і з супрацоўнікам пашпартнага кантролю.
Пры наступных перасячэннях межаў, Вашы адбіткі пальцаў або Ваша партрэтнае фота ўжо будуць даступныя ў Сістэме ўезду і выезду (EES). Супрацоўнікі пашпартнага кантролю толькі правераць вашы адбіткі пальцаў і фота, што зойме менш часу. Калі “сістэма самаабслугоўвання” будзе даступная на памежным пераходзе, яна дазволіць Вам пры перасячэнні мяжы самастойна праверыць, ці ёсць Вашыя дадзеныя ў Сістэме ўезду і выезду, і, калі дадзеных няма, загрузіць іх для наступнай праверкі супрацоўнікам пашпартнага кантролю. Пасля выкарыстання сістэмы самаабслугоўвання Вы падыйдзеце да супрацоўніка пашпартнага кантролю, які на гэты момант ужо будзе мець пацверджанне Вашай асобы і звесткі пра тое, колькі часу Вы можаце правесці ў краінах ЕС (ці асацыяваных краінах Шэнгенскай дамовы). Аўтаматызацыя перасячэння мяжы дазволіць паступова скараціць чэргі на пашпартны кантроль, бо адменіць працаёмкія праверкі ўручную.
Якую інфармацыю збірае і захоўвае Сістэма ўезду/выезду?
Сістэма ўезду/выезду (EES) збірае дадзеныя, якія пазначаны ў вашым падарожным дакуменце, дату і месца кожнага ўезду і выезду, а таксама біяметрычныя дадзеныя. Гэтая інфармацыя зробіць памежны кантроль больш эфектыўным і бяспечным.
Гл. падрабязнасці на афіцыйнай старонцы Сістэмы ўезду/выезду (EES).