THIS CONTENT HAS BEEN ARCHIVED

"Вялікая дваццатка" і ЕС

05.07.2017
Teaser

Лідэры краін "Вялікай дваццаткі" (G20) правядуць сустрэчу 7 - 8 ліпеня 2017 года ў Гамбургу (Германія). Тэма старшынства Германіі ў G20 - «Фармаванне ўзаемазлучанага свету».

Лідэры абмяркуюць асноўныя пытанні ў сферы эканомікі, фінансаў, клімату, гандлю, занятасці і палітыкі развіцця. У парадку дня саміту таксама значацца іншыя ключавыя пытанні, якія маюць глабальную значнасць, - міграцыя, патокі бежанцаў, супрацьдзеянне тэрарызму.
Старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск і старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер будуць прадстаўляць ЕС на саміце G20.

Main Image
Text

На Еўрапейскі саюз прыходзіцца больш за 16% сусветнага ВУП, а еўра з'яўляецца другой па значнасці валютай у свеце.
З'яўляючыся глабальнай эканамічнай сілай, ЕС іграе канструктыўную ролю ў фармаванні мер у адказ міжнароднай супольнасці на найбольш надзённыя эканамічныя выклікі.
Адзін са спосабаў для дасягнення гэтага – дзейнічаць праз "Вялікую дваццатку" (G20), групу вядучых дзяржаў з найбольш развітай эканомікай і эканомікай, якая развіваецца. На долю членаў G20 прыходзіцца амаль 90% сусветнай эканомікі і дзве траціны насельніцтва ўсяго свету.
Пасля крызісу "Вялікая дваццатка" стала пляцоўкай для выпрацоўкі скаардынаваных міжнародных мер у адказ на агульныя эканамічныя і фінансавыя выклікі.

Гэта ўключае ў сябе распрацоўку найлепшых глабальных эканамічных мер для павышэння бяспекі нашых фінансавых сістэм і недапушчэння ўхілення ад выплаты падаткаў.
G20 таксама іграе вырашальную ролю ў эфектыўнай інтэграцыі краін з рынкам, які фармуецца, у агульную сусветную эканоміку.
Кожны год Старшыні Еўрапейскага савета і Еўрапейскай камісіі далучаюцца да лідэраў краін G20 для выпрацоўкі агульнай пазіцыі па глабальных эканамічных пытаннях.

ЕС, як саюз 28 краін-членаў, мае шматгадовы вопыт каардынацыі эканамічнай палітыкі, таму ён валодае ўнікальнымі магчымасцямі для спрыяння заключэнню пагадненняў паміж членамі G20 па многіх пытаннях. Напрыклад, як справіцца з макраэканамічнымі дысбалансамі, як найлепшым чынам скаардынаваць эканамічныя рэформы ці як распрацаваць фіскальную палітыку, якая садзейнічае росту.
Членства ў G20 дае ЕС магчымасць гарантаваць, што яго прыярытэты ўлічваюцца пры абмеркаванні глабальных мер эканамічнай палітыкі.

У сваю чаргу, ЕС выкарыстоўвае адзіныя міжнародныя рамкі для рэгламентавання свайго адзінага рынку. Ад гэтага выйграюць усе.
Еўрапейская эканоміка - Разам мацней!

Видео: https://ec.europa.eu/avservices/video/player.cfm?ref=I119578&videolang=EN&devurl=http://ec.europa.eu/avservices/video/player/config.cfm

Topics
EU information in Russian
Editorial sections
EU information in Russian
Belarus