THIS CONTENT HAS BEEN ARCHIVED

Беларусь: ЕС працягнуў на адзін год эмбарга на пастаўкі зброі і санкцыі ў дачыненні да чатырох асоб

26.02.2018
Main Image
Text

22 лютага 2018 года Савет пастанавіў працягнуць абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі на адзін год, да 28 лютага 2019 года. Гэтыя меры ўключаюць эмбарга на пастаўкі зброі, забарону на экспарт тавараў для ажыццяўлення ўнутраных рэпрэсій і замарожванне актываў і забарона на ўезд у дачыненні да чатырох асоб у сувязі з нераскрытымі знікненнямі двух апазіцыйных палітыкаў, аднаго бізнесмена і аднаго журналіста ў 1999 і 2000 гадах.

Савет таксама падоўжыў выключэнне з абмежавальных мер для экспарту ў Беларусь біятлоннага абсталявання, які па-ранейшаму будзе ажыццяўляцца па папярэднім узгадненні з кампетэнтнымі нацыянальнымі ведамствамі ў кожным канкрэтным выпадку. Гэта выключэнне было распаўсюджана на абмежаваную колькасць спартыўных вінтовак спецыяльнага прызначэння і спартыўных пісталетаў пры ўмове праходжання працэдур ўзгаднення.

Абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі ўпершыню былі ўведзены ў 2004 годзе з прычыны знікнення чатырох вышэйзгаданых асоб. Пазней Савет прыняў дадатковыя абмежавальныя меры ў дачыненні да асоб, якія маюць дачыненне да парушэння міжнародных выбарчых стандартаў і норм міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, а таксама да падаўлення грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Эмбарга на пастаўкі зброі было ўведзена ў 2011 годзе. 15 лютага 2016 года Савет прыняў рашэнне адмяніць абмежавальныя меры ў дачыненні да 170 асобаў і чатырох кампаній, захаваўшы пры гэтым эмбарга на пастаўкі зброі і санкцыі ў дачыненні да чатырох асоб.

Адпаведныя прававыя акты былі прынятыя з дапамогай пісьмовай працэдуры. Яны будуць апублікаваны ў Афіцыйным часопісе 23 лютага 2018 года.

Editorial sections
Belarus